Падключэнні можна канфігураваць. Для гэтага трэба націснуць на значок Менеджара сетак і выбраць Edit, каб адкрыць акно наладаў. Майце на ўвазе, што знешні выгляд значка змяняецца, калі злучэнне ўсталёўваецца. Звычайна злучэнне адбываецца аўтаматычна, як толькі будзе знойдзена адпаведнае падключэнне.
Праблемы з падключэннем вырашыць нялёгка, асабліва ў выпадку, калі злучэнне не ўсталёўваецца зусім. Калі прыведзеныя вышэй звесткі не дапамаглі, найлепшым будзе выкарыстаць прыладу, якая мае злучэнне з сеткай Інтэрнэт (або правадное падключэнне, калі не працуе бесправадное), і далучыцца да нас у Discord або на форуме Bodhi (размова вядзецца на англійскай мове). Падрабязнасці глядзіце ў раздзеле Інтэрнэт-рэсурсы.